Ад сёння трэба мець дадатковае пасведчанне для замежных аўтаў, што ўвозяцца ў Беларусь


З 1 ліпеня аўты, якія ўвозяцца ў краіну фізічнымі асобамі з-за межаў ЕАЭС, павінныя мець пасведчанні аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (ПБКТС).

Неабходнасць мець гэты дакумент усталяваная ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюзу «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.

Пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку пацвярджае, што адзінкавыя транспартныя сродкі адпавядаюць патрабаванням названага рэгламенту.

Дадзеная норма ўжываецца ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС. У Беларусі тэрмін увядзення ў сілу патрабавання некалькі разоў пераносіўся.

Атрымаць ПБКТС можна ў акрэдытаваных лабараторыях, уключаных у адзіны рэестр органаў па сертыфікацыі лабараторыяў (цэнтраў) ЕАЭС. У Беларусі гэта:

  • НТЦ «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын» (Менск, вул. Менская кальцавая аўтамабільная дарога, д. 23 (5 км);
  • Выпрабавальны цэнтр «Белавтосертыка» (Менск, вул. Я. Коласа, 12-1001а);
  • ТАА «Цэнтрамаш» (Менск, вул. Платонава, в. 49-411.

«Аб’ектыў» пра вытворчасць «Geely» у Беларусі

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары