Ад сёння «Белавія» лётае ў Львоў


Новы рэйс будзе ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень.

«Рэйсы па кірунку Мінск-Львоў плануецца выконваць па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Менску ў 13:10 і вяртаннем з Львова назад у 15:20. Палёты ў Львоў плануецца выконваць на самалётах Embraer 175», – паінфармавалі ў кампаніі.

Менш чым за суткі да палёту ў самалёце былі раскупленыя амаль усе месцы. Пра гэта намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі па маркетынгу і вонкаваэканамічнай дзейнасці Ігар Чаргінец паведаміў у сваім «Фэйсбуку».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGSWdvci5UY2hlcmdpbmV0cyUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjExODQ3NzE4OTgyNTExNjElMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMjE4JTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Таксама з 1 жніўня «Белавія» павялічыла колькасць палётаў па маршруце Менск – Адэса – Менск з 12 да 14 у тыдзень.

Пасля закрыцця наўпроставага авіязлучэння паміж Украінай ды Расеяй колькасць рэйсаў у беларускі аэрапорт павялічылася ў разы, а маршрутная сетка палётаў з Менску ва Украіну пашырылася.

Аэрапорт «Менск» стаў галоўным транзітным хабам для нашых суседзяў, а «Белавія» – адным з галоўных перавозчыкаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў