Ад сёння беларусам і ўкраінцам стала прасцей атрымаць грамадзянства РФ


У Расеі ўступіў у моц федэральны закон, які адмяняе для грамадзянаў Беларусі і Украіны абавязковы іспыт на веданне рускай мовы пры атрыманні расейскага грамадзянства.

Закон, які рыхтавалі з канца 2019 года, быў падпісаны 19 сакавіка і ўступіў у моц праз 90 дзён – 17 чэрвеня.

Раней беларусы і ўкраінцы маглі атрымаць грамадзянства Расеі толькі пасля сумоўя на веданне мовы. Цяпер іх, калі яны вольна размаўляюць па-расейску, аўтаматычна прызнаюць носьбітамі расейскай мовы, калі яны самі або іх наўпроставыя сваякі стала пражываюць або раней пражывалі на тэрыторыі Расеі, СССР або Расейскай імперыі.

Hавiны
Сумоўе для беларусаў адмяняецца. Расея спрашчае правіла атрымання грамадзянства
2020.03.05 13:46

Раней сацыёлаг Алена Арцёменка заяўляла «Белсату», што «не адбудзецца нейкага павелічэння адтоку беларусаў у Расею, бо і цяпер ніякіх перашкодаў для грамадзянаў нашай краіны ў тым, каб прымаць удзел на расейскім рынку працы няма».

«Нават перашкодаў для таго, каб атрымаць вышэйшую адукацыю ў РФ на бясплатнай аснове таксама няма. Таму новаўвядзенні ў справе бар’ераў на сітуацыю ніяк не паўплываюць», – распавяла яна.

Hавiны
Беларусь спрасціць працэдуры атрымання грамадзянства
2020.05.28 16:15

На думку сацыёлага гэтае новаўвядзенне не мае асаблівага значэння. Тлумачыцца прыняцце новага закону з увагі на геапалітычныя інтарэсы Крамля, у тым ліку і жаданне нейкім чынам прадэманстраваць лідарства ў рэгіёне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў