Ад сёння адключаюць ацяпленне ў жылых дамах менчукоў


9 красавіка перастануць грэць таксама ў інтэрнатах, гасцініцах, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах.

Пра гэта агенцтву «Менск-навіны» паведаміў Дзмітрый Плашкоў, намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкаму.

Гэткае рашэнне сталічныя чыноўнікі прынялі яшчэ 6 красавіка, зыходзячы з фактычных умоваў надвор’я і спрыяльнага прагнозу надворʼя.

У шпіталях, школах, дзіцячых садках, сацыяльных установах, бібліятэках, музеях, архівах цяпло адключаць 10 красавіка. У адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах Менску ацяпленне пачалі адключаць яшчэ 5 красавіка.

9 красавіка ў Менску прагназуецца ад + 19 да + 21.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў