Ад сялянскіх каштоўнасцяў да жадання бяспекі. Як мяняліся прыярытэты беларусаў за 20 гадоў


Як змяніліся жыццёвыя прыярытэты беларусаў за часамі Лукашэнкі.

Калі прааналізаваць даследаванні за апошнія 20 гадоў, то лёгка можна пабачыць, што падавалася беларусам важным у розныя часы. Напрыклад, у 1990-я гады каштоўнасці былі маналітна сялянска-савецкія. Людзі верылі ў закон і парадак, вонкавыя паводле сябе сілы, на якія спадзяваліся.

«Але, нешта пайшло не так, як народу здавалася. Парадку і законнасці рабілася ўсё меней, грошы збягаліся ў рукі зусім не тых, хто гарбаціўся ў цэхах і на палетках», – робіць высновы эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі.

Відавочна, што грошы ў такіх абставінах хутка скочылі на першае месца сярод каштоўнасцяў. Затое зняважаная праца пяцёрку надоўга пакінула.

«Спадзеў на закон заставаўся, але надзеі на ўласную бяспеку масы звязвалі ў той час са свабодаю. Ізноў жа па інерцыі. Бо, пасля прызабытай ужо Плошчы свабоду стрыножылі», – дадае Міхал Залескі.

Але ёсць і добрыя навіны: сёння грошы ўжо не на першым месцы сярод беларускіх каштоўнасцяў. Што іх замяніла, да чаго сёння імкнуцца нашыя суайчыннікі – глядзіце ў сюжэце.

Прапануем вашай увазе выданне «Асабістага капіталу» цалкам:

Стужка навінаў