Ад Рэмба да Форэста Гампа. 5 кіназорак з цукровым дыябетам


14 лістапада адзначаецца адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з цукровым дыябетам. Шмат хто лічыць гэтае захворванне прысудам. Але гэта не так. Belsat.eu сабраў некалькі доказаў таго, што з цукровым дыябетам можна жыць паўнавартасным жыццём.

Справка
Цягам апошніх 20 гадоў колькасць хворых на цукровы дыябет у Беларусі вырасла ў 3 разы. Па стане на 1 студзеня 2019 года з гэтым захворваннем змагаецца 336 000 беларусаў. А паводле Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі, у свеце налічваецца 425 млн дыябетыкаў.

Некалькі гадоў таму вядомы галівудскі актор Том Хэнкс распавёў, што ўжо даўно хварэе на цукровы дыябет. Актор мяркуе, што ён захварэў праз неабходнасць хутка набіраць і скідваць вагу, каб зняцца ў такіх стужках як «Філадэльфія» і «Ізгой».

Сярод зорак з цукровым дыябетам ёсць і эталон сексуальнасці Шэран Стоўн. Акторка пакутуе на цукровы дыябет І тыпа. Яна ўжо не першы год вядзе здаровы лад жыцця і займаецца спортам – у асноўным пілатэс і стрэчынг.

Французскі актор Жан Рэно, якога большасць ведае па ролі ў фільме «Леон», таксама дыябетык. У адным з інтэрв’ю ён прызнаўся, што падтрымліваць сябе ў форме дапамагае фізкультура і «умеркаваная колькасць лекаў».

Культавы Сільвестар Сталонэ, як і Шэран Стоўн дыябетык І тыпу. Яму ўжо 73 гады, але актор усё ніяк не супакоіцца і працягвае здымацца ў кіно. Сёлета ў верасні на вялікія экраны выйшла стужка «Рэмба: апошняя кроў» са Сталонэ ў галоўнай ролі.

У 2012 медыі даведаліся, што на цукровы дыябет пакутуе і галівудская зорка Алек Болдўін. Тады журналісты звярнулі ўвагу, што актор рэзка схуднеў. Высветлілася, што Болдўін сеў на жорсткую дыету праз дыябет. У 2019 годзе Болдўін зняўся ў трох мастацкіх фільмах і агучыў адзін мультфільм для дзяцей.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў