Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі былі затрыманыя больш за 700 чалавек


Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавала чарговую штотыднёвую справаздачу па выніках назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

У аглядзе праваабаронцаў адзначаецца, што міжнародныя арганізацыі працягваюць заклікаць улады Беларусі спыніць распачатыя рэпрэсіі і правесці справядлівыя выбары.

«Колькасць палітычных зняволеных у краіне дасягнула 24 чалавек. Колькасць затрыманых ад моманту пачатку выбарчай кампаніі склала, як мінімум 703 чалавек, з іх 129 былі падвергнутыя адміністратыўным арыштам і 252 – аштрафаваныя», – гаворыцца ў справаздачы.

Праваабаронцы канстатуюць, што цяперашнія ўмовы выбарчай кампаніі не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення справядлівых, дэмакратычных выбараў, заснаваных на прынцыпах роўнай канкурэнтнай палітычнай барацьбы. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўжо фактычна распачаў актыўную агітацыйную кампанію з актыўным выкарыстаннем дзяржаўных СМІ і выканаўчай «вертыкалі».

«Выбарчая кампанія працягваецца на фоне няспынных рэпрэсіяў, у тым ліку ў дачыненні да непасрэдных удзельнікаў выбарчага працэсу, блогераў і актывістаў апазіцыйных партый і групаў», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Hавiны
Amnesty International прызнала Бабарыку і Ціханоўскага вязнямі сумлення
2020.06.29 18:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў