Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі адбылося мінімум 1140 адвольных затрыманняў


Паводле падлікаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якія праходзілі 14 і 15 ліпеня ў Беларусі, былі затрыманыя як мінімум 420 чалавек.

Толькі ў Менску 14-15 ліпеня затрымалі 329 чалавек. 14 ліпеня 303 чалавека затрымалі падчас стыхійных акцыяў пратэсту, а 15-га людзей затрымлівалі за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў ЦВК, ці проста праходзілі міма амапаўцаў.

Акрамя сталіцы затрыманні адбыліся яшчэ ў дзесяці гарадах краіны. Агулам па ўсёй Беларусі затрымалі 420 чалавек.

Больш за 170 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшло з 15 па 20 ліпеня. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Як мінімум 51 чалавек за гэты час атрымалі ў суме 581 дзень адміністратыўнага арышту, больш за 70 чалавек – штрафы на агульную суму, якая перавышае 65000 рублёў.

Агулам з пачатку бягучай выбарчай кампаніі 190 чалавек атрымалі агулам 2607 содняў арышту па адміністратыўных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265 275 рублёў (больш за $110 000).

Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 20 ліпеня.

Hавiны
МУС скардзіцца, што міліцыянтам спрабуюць унушыць «няўпэўненасць у тым, што яны робяць»
2020.07.21 10:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў