Ад «очэнь інцірэсна» да «гэта ж вульва»: што думаюць мінакі пра скульптуру на Кастрычніцкай


Незвычайная скульптура зʼявілася сёлета на адной з самых модных вуліцаў беларускай сталіцы, дзе напачатку верасня адбыўся фестываль «Vulica Brasil».

«Гэта ж натуральная вульва», – канстатуе мянчук, гледзячы на чорную скульптуру.

«Яна [скульптура – заўв. Belsat.eu] сімвалізуе жыццё. Гэтая адтуліна… З яе як бы пачынаецца жыццё», – разважае дзяўчына і чырванее.

«Очэнь інцірэсна. І гэтыя галінкі наверсе», – дзеліцца сваім меркаваннем жанчына.

«Гэта ж помнік вагіне. Жах!», – кажа прабягаючы міма камеры немалады мінак.

Паглядзіце відэа!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў