Ад «Маладзёжнай» да «Каменнай Горкі». Менскі метрапалітэн спыніць працу на два дні


21 і 22 сакавіка будуць зачыненыя усе станцыі Менскага метрапалітэна ад «Маладзёжнай» да «Каменнай Горкі» – будаўнікі будуць рабіць урэзку стрэлачнага пераводу паміж 2-й і 3-й лініямі метро.

Работы пачнуцца а 1:30 21 сакавіка і скончацца а 5:00 23 сакавіка, паведамляе метрапалітэн.

Па Аўтазаводскай лініі цягнікі будуць ездзіць па маршруце – «Магілёўская» – «Фрунзенская» і назад.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў