Ад каронавірусу загінула грамадзянка ЗША. Агульная колькасць ахвяраў – больш за 700


У шпіталі кітайскага гораду Ўу-Хань памерла 60-гадовая грамадзянка ЗША. Гэта першы выпадак смерці амерыканца ад каронавірусу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Інфармацыю пра смерць 60-гадовага грамадзяніна ЗША пацвердзілі ў амерыканскай амбасадзе ў Пекіне. The New York Times піша, што гаворка ідзе пра жанчыну.

Паводле апошняй інфармацыі, усяго ў Кітаі было зарэгістравана 19 выпадкаў заражэння каронавірусам іншаземцаў, з якіх два былі выпісаны з лякарні, а 17 знаходзіліся на каранціне і лячэнні.

Агулам цягам апошніх содняў у Кітаі было зафіксавана яшчэ 86 смерцяў ад каронавірусу. Такім чынам, колькасць ахвяраў эпідэміі дасягнула 722 чалавекі, піша South China Morning Post. Усяго захварэла больш за 34 тысячы чалавек.

Абноўлена
У лагеры «Брыганціна» пад Менскам змесцяць на «рэабілітацыю» 150 кітайскіх студэнтаў
2020.02.07 09:37

Эпіцэнтр вірусу – горад Ўу-Хань правінцыі Ху-Бэй. Сімптомы каронавірусу падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала эпідэмію каронавірусу ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу. У класіфікацыі СААЗ такімі сітуацыямі лічацца «экстраардынарныя падзеі, якія будуць прадстаўляць рызыку ў галіне аховы здароўя іншым дзяржавам» і «патэнцыйна патрабуюць скаардынаваных дзеянняў міжнароднай супольнасці».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў