Ад каронавірусу памерлі два працаўнікі ААТ «Пеленг»


На менскім ААТ «Пеленг» чарговыя ахвяры каронавірусу. Памерлі Андрэй Ф. і Анатоль Т., у якіх тэсты на COVID-19 паказалі станоўчы вынік. Інфікаваныя каронавірусам яшчэ пяцёра працаўнікоў прадпрыемства, яны знаходзяцца дома і ў шпіталях, паведамляе «Радыё Свабода».

Андрэй Ф. і Анатоль Т. працавалі на менскім ААТ «Пеленг». У іх выявілі каронавірус, у выніку Андрэй Ф. памёр 8 траўня, а Анатоля Т. не стала 27 красавіка.

«У 67-гадовага Анатоля Т. была двухбаковая пнеўманія. 43-гадовы Андрэй Ф. самотны, бацькі памерлі, у яго засталася сястра. Быў машыністам рэзальных машын. Ён ляжаў у больніцы тыдні два, для ўсіх было нечакана», – распавёў намеснік гендырэктара прадпрыемства Сяргей Паддубоцкі.

Раней на прадпрыемстве ўжо былі ахвяры каронавірусу. З 25 красавіка да 10 траўня прадпрыемства зачынялі ў сувязі з смерцю аднаго з працаўнікоў.

Завод «Пеленг» уваходзіць у склад вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. Асноўная спецыялізацыя – стварэнне аптычнай і оптаэлектроннай прадукцыі рознага прызначэння.

Hавiны
На менскім заводзе «Пеленг» ад каронавіруса памёр працаўнік. Прадпрыемства закрылі да 10 траўня
2020.04.28 17:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў