Ад каронавіруса загінула больш за 88 тысяч чалавек, інфікаваных амаль 1,5 мільёна


Па стане на раніцу 9 красавіка ў свеце зарэгістравана 1 484 811 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 88 538 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месце па колькасці інфікаваных знаходзяцца ЗША – у гэтай краіне пацверджаны 432 132 выпадкі захворвання. Другое месца займае Іспанія (захварэлі 148 220 чалавек), трэцяе – Італія (139 422 інфікаваных), чацвертае – Нямеччына (113 296), пятае – Францыя (83 080).

У Італіі самы высокі ўзровень смяротнасці ў свеце: ад каронавірусу загінулі 17 669 чалавекі (выздаравелі 29 812). У Іспаніі памерлі 14 792 пацыента з COVID-19, у Францыі – 10 869, у Вялікай Брытаніі – 7 097.

Больш за ўсё выздаравела пацыентаў у Кітаі – 77 639 чалавек. Потым ідзе Іспанія (48 021) і Нямеччына (46 300).

У Польшчы па стане на раніцу 9 красавіка было 5341 заражаных. З іх 164 памерлі, 284 выздаравелі.

Усяго на момант напісання тэксту ў свеце было зарэгістравана 1 484 811 выпадкаў інфікавання каронавірусам. 88 538 з іх памерлі.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 8 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 1066 чалавек: 976 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 77 выздаравелі, 13 памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў