Ад каронавіруса загінула больш за 202 тысячы чалавек


На раніцу 26 красавіка ў свеце зарэгістраваныя 2 897 883 выпадкі інфікавання каронавірусам. 202 880 пацыентаў з COVID-19 памёр. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне пацверджаныя 939 053 выпадкі захворвання. Другое месца займае Іспанія (захварэлі 223 759 чалавекі), трэцяе – Італія (195 351 інфікаваных), чацвертае – Францыя (161 644), пятае – Нямеччына (156 513), шостае – Вялікая Брытанія (149 569).

У ЗША самы высокі ўзровень смяротнасці ў свеце: памерлі больш за 52 тысячы чалавек. У Італіі памерлі 26 384 пацыенты з COVID-19, у Іспаніі – 22 902, у Францыі – 22 614, у Вялікай Брытаніі – 20 319.

Агулам у свеце зарэгістравана 2 897 883 выпадкі інфікавання каронавірусам. 202 880 пацыентаў з COVID-19 памёр.

У Беларусі на дзень 25 красавіка зарэгістраваныя 9590 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, 67 чалавек памерлі. Беларусь у колькасці інфікаваных ужо абагнала Катар, Данію, Інданезію і Украіну.

Інфаграфіка
Новыя лічбы Мінздароўя: усяго 9590 інфікаваных. Плюс 817 выпадкаў за дзень
2020.04.25 12:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў