Ад каронавіруса ў свеце памерлі больш за 280 тыс. чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 11 траўня, ва ўсім свеце пацверджаныя 4 102 849 выпадкаў заражэння каронавірусам.

Найбольш інфікаваных у ЗША (1 329 791 выпадак), Іспаніі (224 350), Вялікай Брытаніі (220 449), Італіі (219 070) і Расеі (209 688).

Памерлі ж ад каронавіруса 282 719 чалавек.

Hавiны
У некаторых шпіталях з’явіліся тэсты на наяўнасць антыцелаў да COVID-19
2020.05.10 14:46

Найбольшая колькасць памерлых зафіксаваная ў ЗША (79 528), Вялікай Брытаніі (31 930), Італіі (30 560), Іспаніі (26 621) і Францыі (26 383).

Агулам каронавірус выяўлены ў 187 краінах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў