Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі больш як 100 медыкаў. Апублікаваны спіс


Доктар медычных навук Святлана Сарокіна апублікавала ў Facebook спіс беларускіх медыкаў, якія памерлі за час пандэміі каронавіруса.

На час публікацыі ў спісе былі 103 чалавекі. Прозвішчы дадаюцца.

Всё-таки набралась сил и постаралась свести сведения о погибших коллегах-медработниках воедино. Уже 103 человека. …

Posted by Светлана Сорокина on Saturday, 2 January 2021

З красавіка 2020 года Святлана Сарокіна збірала звесткі ад калегаў, сваякоў і сяброў памерлых. Таксама інфармацыю яна брала з медычных чатаў ды медыяў, піша Onliner.

Сярод памерлых – вядомы нейрахірург Арнольд Смеяновіч, адзін з найлепшых траўматолагаў-артапедаў краіны Віктар Волкаў, галоўны пазаштатны нейрахірург Гомельскага абласнога шпіталю Алег Гаўрушка, галоўны патолагаанатам Гарадзеншчыны Міхаіл Зубрыцкі ды іншыя.

Hавiны
Ад каронавіруса памёр галоўны патолагаанатам Гарадзенскай вобласці
2020.05.23 14:30

Афіцыйна за ўвесь час у Беларусі ад каронавіруса памёр 1461 чалавек. Насамрэч гэтыя лічбы могуць быць нашмат большымі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў