Ад каронавіруса памёр «берасцейскі зубр» Кузняцоў – яму было 39 гадоў


Сяргей Кузняцоў.
Фота: vk.com/powerliftinginbelarus

Памёр майстар спорту Беларусі ў паўэрліфтынгу, рэкардсмен краіны ў жыме лежачы, суддзя I катэгорыі Сяргей Кузняцоў. Яму было 39 гадоў.

«Добрага чалавека павінна быць шмат. І яго было шмат – так шмат, што хапала на ўсё – і 250 кг паціснуць, і сям’ю пацягнуць, і з сябрамі прысесці. У гэтым няма каламбуру. У паўэрліфтынгу (а менавіта там і ціснуць, і цягнуць, і прысядаюць) Сяргей быў канкурэнтаздольны ва ўсім – у экіпіроўцы і класіцы, у трохборʼі і асобных рухах. Ён паднімаў так шмат і так магутна, што да яго прымацавалася званне «берасцейскага зубра». І чым мацнейшым ён быў, тым больш нечаканым быў ягоным сыход. З тэлевізара кажуць, што каронавірус – гэта хвароба старых, на справе ён забраў чэмпіёна ў самым росквіце сілаў», – паведамляе ва «Укантакце» старонка «Пауэрлифтинг в Беларуси».

Паплечнікі ўпэўненыя, што ў гонар памерлага Сяргея Кузняцова ў будучыні назавуць турнір.

Hавiны
Лукашэнка расказаў, за што «даў сігнал з Ціханоўскім» і як «з’язджаў з глузду» праз каронавірус
2020.06.29 09:09

МГ belsat.eu

Стужка навінаў