Ад каронавіруса памерлі больш за тысячу чалавек


Колькасць ахвяраў ад новага каронавіруса за апошні дзень у Кітаі склала 108 асобаў. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія Кітая па ахове здароўя.

Медыкі ў Кітаі толькі за апошні дзень дыягнаставалі 2478 новых выпадкаў заражэння коронавірусам, з іх 2097 – у правінцыі Хубэй. За мінулыя содні каронавірус забраў жыцці 108 чалавек. Агулам памерлі 1016 інфікаваных.

Агульная колькасць выпадкаў заражэння склала 42 тысячы 638 чалавек. Шпіталізаваныя 37 тысячаў 726 чалавек, з іх 7 333 – у цяжкім стане. Ачунялі 3 996 чалавек.

Аб’ектыў
Эпідэмія каронавіруса запавольваецца?
2020.02.09 20:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў