Ад дантыста да клоўна: кім раней працавалі вядомыя палітыкі

Фота

Сёння ён(яна) свідруе вашыя зубы, а праз 20 гадоў вы ўключаеце «тэлевізар» і глядзіце навагодняе віншаванне ад стаматолага, які корпаўся ў вашым роце, а цяпер чытае пафасны тэкст, напісаны спічрайтэрам адмыслова пад ейныя(ягоныя) крытэры. Аляксандр Лукашэнка, дарэчы, працаваў не толькі кіраўніком краіны. Шмат гадоў таму ён быў настаўнікам гісторыі ў школе і дырэктарам саўгасу «Гарадзец».

Мэр Рэйк’явіку працаваў санітарам у варʼятні

Ён Гнар вучыўся ў школе для разумова адсталых. Праз шмат гадоў ён даведаўся, што прычынаю ягоных няўдач у вучобе была дыслексія – парушанае ўспрыняцце парадку літар у тэкстах пры захаванні агульнай здольнасці да навучання. Ён шмат вучыўся і змяніў шмат прафесіяў: ад санітара ў варʼятні і таксіста да актора і стэндапера. Неўзабаве Гнар Стаў самым папулярным акторам краіны. Паводле Гнара, ідэя стаць мэрам Рэйкʼявіку прыйшла да яго падчас групавога сексу на акторскай вечарыне.

Бразільскі дэпутат зарабляў на жыццё жартамі

Францыска Сілва да абрання ў 2010 годзе дэпутатам парламенту працаваў клоўнам ды комікам. У Бразіліі ён вядомы пад псеўданімам Tiririca. У 1997 годзе Францыска запісаў музычны альбом «Florentina», які разышоўся ў Бразіліі мільённым тыражом.

У 2010-м Сілва вёў выбарчую кампанію пад лозунгам «Горш быць не можа». У адным з перадвыбарчых ролікаў ён абяцаў скончыць жыццё самагубствам, калі яго не абяруць.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Marque aquela pessoa que tá feliz porque a sogra coral?não veio pro almoço de domingo???#tiriricanaweb #tiririca2222 #tiririca #sogracoral?

Публикация от Tiririca na Web (@tiriricanaweb)

Прэмʼер-міністр Албаніі працаваў выкладчыкам і мастаком

Эдзі Рама выкладаў у Албанскай Акадэміі мастацтва. У сярэдзіне 90-х зʼехаў на вучобу ў Парыж. На Радзіму ён прыехаў, каб пахаваць свайго бацьку – вядомага албанскага разьбяра. Менавіта тады прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму пасаду міністра культуры. Пазней Рама тройчы пераабіраўся на пасаду бурмістра Тыраны.

Прэзідэнт Туркменістану лячыў зубы

Гурбангулы Бердумухамедаў у 1979 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Туркменскага дзяржаўнага медычнага інстытуту і да 90-х працаваў стаматолагам. Пасля развалу СССР ягоная карʼера пайшла ўгару. У 1997 годзе ён стаў міністрам аховы здароўя і медычнай прамысловасці Туркменістану.

Прэзідэнт Мадагаскара быў дыджэем

Эндру Радзуэліна пачаў займацца бізнесам у 19 гадоў. Неўзабаве заснаваў уласную радыёстанцыю. Стаў вядомым дыджэем. У 2007-м узначаліў мэрыю Антананарыву, а ў 2009 годзе мадагаскарскі «Еўрамайдан». 19 студзеня 2019 ён стаў кіраўніком краіны.

Прэмʼер-міністр Балгарыі працаваў целаахоўнікам

У маладосці Бойка Барысаў працаваў інструктарам па каратэ і пажарнікам. У 1991 годзе заснаваў прыватнае ахоўнае прадпрыемства «Іпон-1», якое займалася арганізацыяй бяспекі былога кіраўніка сацыялістычнай Балгарыі Тодара Жыўкава і былога цара Сімяона II. У 2006 годзе стаў кіраўніком партыі «Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі» і неўзабаве заваяваў большасць месцаў у нацыянальным парламенце. Тройчы ўзначальваў балгарскі ўрад.

Прэзідэнт Славеніі падпрацоўваў мадэллю

Борут Пахар – прэзідэнт Славеніі з 23 снежня 2012 года. Паводле славенскай газеты «Mladina», ён падпрацоўваў мадэллю, каб заплаціць за сваё навучанне ў каледжы.

Прэмʼер-міністр Італіі спяваў на круізных лайнерах і пахаваннях

Сільвіё Берлусконі – былы прэмʼер-міністр, медыямагнат, аматар жанчын. 18-гадовы Берлусконі падпрацоўваў фатографам, спяваў на вяселлях, пахаваннях і круізных лайнерах. Непрацяглы час будучы палітык працаваў касірам у банку, а ў 60-х дзякуючы пенсійным накапленням бацькі заснаваў сваю першую будаўнічую кампанію.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары