Ад Беларусі на пахаванне Карымава паехаў Андрэй Кабякоў


Прэмʼер ачоліў беларускую дэлегацыю ва Узбекістане, дзе на 79-м годзе жыцця памёр нязменны кіраўнік краіны Іслам Карымаў.

Аляксандр Лукашэнка не паехаў на пахаванне. Кіраўнік Беларусі накіраваў спачуванне кіраўніцтву гэтай краіны, сямʼі і блізкім Карымава.

«Пайшоў з жыцця бліскучы лідар, які прысвяціў сябе служэнню свайму народу і дзяржаве. Суграмадзяне і сябры па ўсім свеце будуць памятаць Іслама Абдуганіевіча як выдатнага палітычнага і грамадскага дзеяча, чыё імя непарыўна звязана са станаўленнем незалежнага Узбекістану», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На пахаванне не паехаў і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Расейскую дэлегацыю ачоліў прэмʼер Дзмітрый Мядзведзеў.

Пахаванне прэзідэнта Узбекістану адбылося 3 верасня ў Самаркандзе, дзе нарадзіўся Карымаў.

Труна з целам прэзідэнта Узбекістану ўжо адпраўленая з Ташкенту ў Самарканд.

Фота: sb.by

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў