Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»

Пераможцам нацыянальнага адборачнага туру конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» стаў праект «VAL», які набраў 10 балаў ад прафесійнага журы і 10 балаў ад гледачоў. Такім чынам праект стаў афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе, паведамляе tvr.by.

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 12 канкурсантаў. Імя пераможцы агучылі эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24». Праект «VAL» атрымаў найбольшую колькасць галасоў. І гледачы, і журы прысудзілі гурту па дзесяць балаў. Гурт для конкурсу выканаў кампазіцыю на беларускай мове «Da Vidna».

«Наша першая песня па-беларуску і першая конкурсная песня для Еўрабачання. Усё-ткі прыгожа, калі краіна нясе сваю культуру свету. «Да вiдна» – гэта гісторыя дзяўчыны, якую аддалі замуж супраць яе волі. Але, як кажуць, сэрцу не загадаеш. А тое, што адбываецца ад цямна і да відна, для ўсіх застанецца таямніцай», – адзначаюць стваральнікі кампазіцыі.

«VAL» – гэта творчы саюз саўндпрадусара Улада Пашкевіча і вакалісткі Леры Грыбусавай.

Вакалістка праекта – Валерыя Грыбусава. Удзельніца украінскага шоу «Голос краïни» у камандзе Джамаль, пераможца вакальнага конкурсу на фестывалі «Славянскі базар» (Беларусь).

Саўнд-прадзюсар праекта – Уладзіслаў Пашкевіч. Уладзіслаў – мультыінструменталіст, удзельнік вядомай прадакшн-студыі «ToneTwins», супрацоўнічаў з «Warner Music», «»Eurovision, «McDonald’s», «Coca-Cola»

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» адбудзецца ў Ратэрдаме (Нідэрланды) у траўні сёлета.

На нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2020» абралі 49 выканаўцаў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны