Ад адлігі да маразоў і наадварот: якое надвор'е чакаецца ў Беларусі


Увесь наступны тыдзень па краіне, паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпература паветра будзе варʼіравацца ад -13 да +4 градусаў. Добрая навіна: будзе даволі шмат сонечных дзён.

У панядзелак 18 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць і -2 °C, але ў аўторак паветра прагрэецца да +3 °C удзень. Адліга захаваецца да серады.

На працягу чацвярга – суботы у Беларусь прыйдуць маразы: раніцай будзе да – 13 °C, збольшага сонечна, без ападкаў. На наступных выходных зноў прыйдзе паступовае пацяпленне і ў панядзелак-аўторак (25 і 26 лютага) пацяплее да +4°C.

Людзі, на чыім самаадчуванні адбіваюцца рэзкія перапады надворʼя, цягам тыдня мусяць ставіцца асабліва пільна да свайго здароўя.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў