Ад 20 кастрычніка ў Беларусі даражэе паліва


Ад 20 кастрычніка кошт на АІ-92-К5-Еўра складзе 1,69 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,79 руб., АІ-98-К5-Еўра – 2,01 руб., ДП – 1,79 руб.

Адпаведнае рашэнне прыняў канцэрн «Белнафтахім».

На сайце кампаніі адзначаецца, што ўзровень коштаў на маторнае паліва ў Беларусі сёлета працягвае заставацца ніжэйшым, чым у сумежных дзяржавах на 15-46 % і вышэй на 16 %, чым у РФ.

Сёлета цана паліва змяняецца ўжо 15-ы раз. Папярэдняе падаражэнне адбылося 10 траўня. Дызель і бензін патаннелі тады на капейку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў