Ад 2-ух да 8-мі гадоў турмы атрымалі гомельскія школьнікі за незаконны абарот наркотыкаў


Два старшакласнікі ды вучань каледжу атрымалі працяглыя тэрміны за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Гэткае рашэнне вынес суд Савецкага раёну Гомля 31 траўня.

Аднаго са школьнікаў прызналі вінаватым у незаконным набыцці з мэтай збыту і захоўванні псіхатропных рэчываў і прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Другі старшакласнік таксама прызнаны вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў і атрымаў тэрмін у восем з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Навучэнец каледжа асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Ён не можа мяняць месца жыхарства без згоды кантрольнага органа, чатыры разы на месяц з’яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, з 22:00 да 6:00 знаходзіцца па месцы жыхарства, не наведваць месцы, прызначаныя для распівання алкаголю, а ў вольны ад працы час выконваць грамадскія працы.

Двух 16-гадовых школьнікаў затрымалі ў канцы 2015 года. Яны замаўлялі спайсы праз інтэрнэт, ад пастаўшчыка атрымлівалі інфармацыю пра месца іх знаходжання. У скрутках знаходзіліся палімерныя пакункі з псіхатропным рэчывам. Непаўналетнія размяркоўвалі іх па драбнейшых закладках. Праз чаты інфармавалі пра гэта каардынатара.

Следчыя таксама высветлілі асобу навучэнца каледжа, які набыў у аднаго з абвінавачаных 0,28 грама псіхатропнага рэчыва.

ДР, belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў