Абвяржэнне ў справе Андрэя Шведа


10 ліпеня 2018 года на старонцы belsat.eu быў апублікаваны матэрыял «Сілавікі хапаюць медыкаў – больш за 50 затрыманых». У ім была інфармацыя пра затрыманне старшыні Дзяржаўнага камітэту судовых экспертаў Беларусі Андрэя Шведа, атрыманая ад вартай даверу крыніцы. Інфармацыю падцвердзіць не атрымалася, і таму матэрыял, які выйшаў у эфір «Белсату», не ўтрымліваў непраўдзівай інфармацыі пра спадара Шведа.

Аднак праз тэхнічную памылку на інтэрнэт-старонцы была апублікаваная адна з версіяў сюжэту, якая не была фінальнай.

«Белсат» прыносіць свае прабачэнні.

Глядзі таксама
Каментары