Абвінавачванне знялі, але канфіскаваную тэхніку не вярнулі


З блогера Андрэя Павука знялі абвінавачанне па распачатай 20 сакавіка крымінальнай справе па факту заведама фальшывага паведамлення аб мініраванні райвыканкаму ў пасёлку Акцябрскі. За гэтае правапарушэнне (ч.1 арт. 340 КК) прадугледжаная крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Але паводле гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі сама крымінальная справа не спыненая, піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Следчыя працягваюць шукаць вінаватых.

Канфіскаваную ў межах крымінальнай справы тэхніку Павука не вярнулі і пакуль вяртаць не збіраюцца. Пра гэта паведамляе блогер у сваім Фэйсбуку. Андрэй Павук звяртаўся на гэты конт ва ўпраўленне Следчага камітэту па Гомельскай вобласці, але яму адказалі, што «зварот аб вяртанні кампутарнай тэхнікі, мабільных тэлефонаў, а таксама іншых носьбітаў інфармацыі не падлягае задавальненню». У структуры гэта абгрунтоўваюць тым, што па гэтым аб’ектам нібы прызначаныя і праводзяцца экспертныя даследаванні, пасля правядзення якіх толькі і будзе прынятае рашэнне, ці вярнуць тэхніку гаспадарам.

Абноўлена
У Акцябрскім міліцыянты затрымалі блогера Андрэя Павука
2019.03.20 10:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў