Абвінавачаныя ў забойстве Шарамета ўжо год пад арыштам. Яны далі інтэрв'ю


Абвінавачаны ў забойстве журналіста Паўла Шарамета музыка Андрэй Антоненка правёў ужо год за кратамі ў следчым ізалятары. Іншую фігурантка справы, Юлію Кузьменка, некалькі месяцаў таму суд адпусціў пад хатні арышт. За гэты год, сцвярджаюць адвакаты абвінавачаных, істотных доказаў датычнасці Антоненка і Кузьменка да забойства журналіста следства так і не прадставіла. Заказчыкаў і арганізатараў забойства журналіста Паўла Шарамета следства таксама не ўсталявала. Судовыя паседжанні суправаджаюцца акцыямі пратэсту з патрабаваннем адпусціць абвінавачаных.

Тэлеканал «Настоящее время» пагутарыў з Юліяй Кузьменка і Андрэем Антоненка.

Забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета (аўтамабіль журналіста ўзарвалі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева) – адно з самых гучных крымінальных спраў у гісторыі сучаснай Украіны.

Абставіны гэтага злачынства не высветлены, нягледзячы на тое, што год таму Міністэрства ўнутраных спраў правяло прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі аб затрыманні меркаваных забойцаў.

Pomnik Pawła Szeremeta odsłonięty w 4. rocznicę zamachu w Kijowie, zdj.: Serg Glovny / Zuma Press / Forum
20 ліпеня, Кіеў. Жанчына прынесла кветкі да помніка Паўлу Шарамету.
Фота: Serg Glovny / Zuma Press / Forum

Антоненка, музыка і вайсковец, знаходзіцца ў СІЗА. Ён кажа, што і праз год пасля арышту не разумее, у чым яго вінавацяць. Першыя дзевяць месяцаў у СІЗА ён правёў у асобным ізалятары, апошнія тры месяцы – у агульнай камеры.

Аб’ектыў
У справе Шарамета вінавацяць 5 асобаў, сумневаў столькі ж
2019.12.13 23:09

«Ёсць поўнае неразуменне таго, што адбываецца, разуменне таго, што цябе абвінавачваюць у тым, да чаго ты абсалютна не маеш ніякага дачынення, – падкрэслівае Антоненка. – Гэта адкрыты здзек і катаванні людзей, хай і без фізічнага ўмяшання: танаванае двайное шкло, памяшканне тры на тры метры. Тры крокі наперад, тры крокі назад і адзін крок да ўмывальніка».

Антоненка затрымалі 12 снежня 2019 года. Пакуль яму і яшчэ двум фігурантам справы ўручалі пастановы аб падазрэнні ў здзяйсненні забойства, міністр унутраных спраў правёў гучную прэс-канферэнцыю ў прысутнасці Уладзіміра Зяленскі. Там ён прадставіў журналістам вынікі расследавання справы Паўла Шарамета і заявіў: «Інфармацыя, якую вы атрымаеце, на жаль, не толькі сенсацыйная, але і шакавальная».

Размова
Першая вайна Лукашэнкі была з медыямі
2020.12.10 21:20

Год таму следства назвала Андрэя Антоненка арганізатарам забойства журналіста. Пазней кваліфікацыю яму зменяць на «выканаўца». Адно з ключавых доказаў у справе, якая прадэманстравалі журналістам, – відэазапісы з камер назірання.

Другая абвінавачваная – дзіцячы кардыяхірург і валанцёр Юлія Кузьменка. Яна зараз знаходзіцца пад хатнім арыштам, пастаянна носіць на назе электронны бранзалет. Меру стрымання ёй змянілі 4 месяцы таму.

Жанчына настойвае: у дзень забойства Шарамета яна знаходзілася дома з сямʼёй, а даведалася пра тэракт з навін.

Аб’ектыў
Тры гады мінула, але імя забойцы Паўла Шарамета дагэтуль не вядомае
2019.07.21 01:39

«Пасля гэтага я палезла яшчэ ў гугл шукаць, хто такі Павел Шарамет, – распавядае яна. –

Чамусьці бок абвінавачання лічыць гэта доказам маёй датычнасці».

Па словах адвакатаў Кузьменка і Антоненка, нават праз год пасля рэзананснай прэс-канферэнцыі, на якой прадстаўнікі следства публічна абвінавацілі іх падабаронных у здзяйсненні злачынства, ніякіх новых доказаў іх датычнасці да справы так і не было прадстаўлена.

Беларусы, як і ўкраінцы, чакаюць суду, доказаў і імёнаў забойцаў.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў