Абвінавачаны ў «справе медыкаў» Сяргей Шакуцін: віны не прызнаю


Пры гэтым Сяргей Шакуцін, дырэктар кампаніі «Іскамед», адмовіўся даваць паказанні падчас папярэдняга расследавання, ён заявіў, што гатовы выступіць у судзе.

«Віны не прызнаю», – заявіў бізнесовец Сяргей Шакуцін у залі суда, цытуе яго словы TUT.by.

Прадпрымальнік – адзіны з абвінавачаных у дачы хабару знаходзіцца ў СІЗА. На першы дзень працэсу яго прыйшоў падтрымаць брат, вядомы бізнесоўца Аляксандр Шакуцін.

Аляксандр Шакуцін прыйшоў падтрымаць брата. Фота – belsat.eu
  • Аляксандр Шакуцін – старшыня Савету дырэктараў «Амкадору». Чалец прэзідыуму грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Былы «сенатар», мае падзяку ад імя прэзідэнта.
  • Масавы суд па «справе медыкаў» распачаўся 19 жніўня. Абвінавачанымі ў справе праходзіць 21 асоба – гэта не толькі чыноўнікі, але і бізнесоўцы, якіх вінавацяць у дачы хабараў.

«Справа 21-го»: у Менску зноў судзяць за карупцыю ў сферы аховы здароўя

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары