Абвінавачанні ў «справе БелТА» выстаўленыя 14 асобам


8 жніўня 2018 года. Офіс Tut.by падчас вобшуку па «справе БелТА». Фота – Viktor Drachev/TASS

Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Канчатковую суму стратаў, якія супрацоўнікі рэдакцыяў, па меркаванні следства, нанеслі дзяржаўнаму прадпрыемству БелТА, будзе агучана пазней.

Сярод абвінавачаных – 6 супрацоўнікаў інтэрнэт-парталу TUT.BY, галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік Таццяна Каравянкова, журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар ​​інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў, паведамляе прэсавая служба БАЖ. Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

«Справа БелТА» распачалася 7-9 жніўня з таго, што ў рэдакцыях TUT.BY, БелаПАН, іншых медыяў, а таксама ў кватэрах журналістаў адбыліся ператрусы.

Сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву, рэдактараў парталу: Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік і Ганну Ярмачонак, галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну і міжнароднага аглядальніка БелаПАН Таццяну Каравянкову, уласнага карэспандэнта Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага, рэдактара сайту газеты «Белорусы и рынок» Аляксея Жукава.

Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» – спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

Фігурантка «справы БелТА» звярнулася з адкрытым лістом да прэс-службы Следчага камітэту

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары