Абвінавачанага ў тэракце ў Пецярбургу пазбавілі грамадзянства РФ. Пасмертна


Міністэрства ўнутраных справаў Расеі прыняла рашэнне аб адмене прыёма нарадзенца Кіргізіі Акбаржона Джалілава ў грамадзяне Расеі пасмертна. Следства лічыць яго меркаваным выканаўцам тэракту ў метро Пецярбурга.  

Акбаржон Джалілаў нарадзіўся ў кіргізскім горадзе Ош. Ён атрымаў грамадзянства РФ у 2011 годзе.

Па версіі следства, 22-гадовы Джалілаў падарваў бомбу ў вагоне метро Санкт-Пецярбурга. У выніку загінула 16 чалавек, у тым ліку, тэратыст-смяротнік. Яшчэ адну бомбу Джалілаў пакінуў 3 красавіка на іншай станцыі метро. Яе знайшлі і абясшкодзілі.

12 красавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што тэрарыстаў будуць пазбаўляць грамадзянства РФ. Заканапраект аб пазбаўленні тэрарыстаў грамадзянства быў унесены ў Дзяржаўную думу Расеі 18 красавіка. Праз два дні праект быў адкліканы.

Новы праект дакумента быў унесены ў Дзярждуму 21 красавіка. Аналітыкі мяркуюць, што закон будзе прыняты.

Раней паведамлялася, што арганізатара тэракту, грамадзяніна Расеі Аброра Азімава, вылічылі па GSM-тэлефоне.

ВД, паводле

Стужка навінаў