Абвешчаны поўны спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава


Сёння стаў вядомы поўны пералік намінантаў на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава, якая будзе прысуджана за найлепшае афармленне кніжнай вокладкі. Да ўдзелу прымаліся вокладкі беларускіх папяровых кніг, якія выйшлі ў 2018 годзе. У спіс увайшлі 62 выданні.

Сярод сябраў журы прэміі – пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнерка Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Шорт-ліст з 10 адзначаных журы кніг будзе абвешчаны 16 сакавіка – у дзень народзінаў Анемпадыстава. Пераможцу назавуць 7 красавіка ў менскім хабе «Ок16» падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Пакуль што поўны спіс можна паглядзець тут.

«Белсат» – генеральны партнёр прэміі, якая ладзіцца ў межах нашай грамадскай кампаніі «Беларускамоўныя».

Прэмія была заснаваная сёлета з ініцыятывы Беларускага ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам «H&L» і фондам «Адкрытая культура» ў памяць пра выбітнага дзеяча беларускай культуры, мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава.

Міхал Анемпадыстаў пайшоў з жыцця ў мінулым годзе.

Аб’ектыў
Што страціла Беларусь пасля сыходу Анемпадыстава?
2018.01.24 22:58

КА, belsat.eu

Стужка навінаў