Абвастрэнне на Данбасе: Зяленскі кажа, што Расея страціла кантроль над сваймі наймітамі


Як паведамляе прэс-цэнтр аперацыі Аб’яднаных сіл, баевікі на Данбасе абстралялі з артылерыі і мінамётаў пазіцыі ўкраінскай арміі. Загінулі двое ўкраінскіх вайскоўцаў, 8 пацярпелі.

У прыватнасці, каля пасёлку Навалуганскае (Данецкая вобласць) баевікі «ДНР» ударылі з артылерыйскіх сістэмаў калібру 122 мм і мінамётаў калібру 120 мм. Гэта ўзбраенне забаронена менскімі пагадненнямі.

Таксама абстрэлы з розных відаў зброі былі зафіксаваныя яшчэ каля 9 населеных пунктаў Данбасу. «На кожны абстрэл праціўніка нашы падраздзяленні адэкватна рэагавалі, страты праціўніка ўдакладняюцца», – паведамілі ў прэс-цэнтру ААС.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў спробай у чарговы раз сарваць працэс перамоваў аб спыненні агню.

«Абуральныя парушэнні менскіх пагадненняў – ужыванне артылерыі – сведчыць як мінімум пра частковую страту кіравання і кантролю над наймітамі. Мы спадзяемся, што расейскі бок адновіць кантроль над гэтымі падраздзяленнямі», – цытуе Зяленскага ягоная прэс-служба.

Прэзідэнт нагадаў, што пазіцыя Украіны на дыпламатычным узроўні застаецца без зменаў: трэба спыняць агонь і вызваляць палонных.

Hавiны
Сталі вядомыя вынікі перамоваў па Данбасе. Парашэнка: «Украіна становіцца на калені?»
2019.06.06 09:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў