«Абвастраць будзем». Апублікаваная перапіска «Алы Бронь» і Юрыя Паўлаўца з працадаўцамі


У інтэрнэце апублікаваныя скрыншоты перапіскі Дзмітрыя Алімкін ды Юрыя Паўлаўца з замоўцамі беларусафобскіх артыкулаў.

Крымінальныя справы за распальванне міжнацыянальнай варожасці, распачатыя ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна, могуць абʼяднаць, ім будзе пагражаць ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Сайт alternativaby.net, які змяціў фота, спасылаецца на ўласныя крыніцы гэтых скрыншотаў.

Юры Паўлавец удакладняе з Міхаілам Пакам (lenta.ru) ганарары і тое, як пісаць для старонкі.


 

Узгадненне тэмы – Паўлавец прапаноўвае напісаць матэрыял пра «Малады Фронт» і ініцыятыву «Ваяр»


Дзмітрый Алімкін, які пісаў для «Регнум» пад псеўданімам «Ала Бронь» піша ў справе матэрыялу «Беларусь уходит из Русского мира исподтишка, с учетом украинского опыта» і атрымлівае адказ ад Юрыя Баранчыка (шэф-рэдактарРегнум”)


Што мае Следчы камітэт супраць двух «публіцыстаў»?

Падставаю для распачынання крымінальных справаў паслужылі звароты з Міністэрства інфармацыі аб праведзеных Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкметаў праяўлення экстрэмізму экспертызах у дачыненні да аўтараў артыкулаў, апублікаваных на інфармацыйных рэсурсах «Регнум», «Лента.ру», «ЕАДэйли», Мікалая Радава, Паўла Юрынцава і Алы Бронь.

«Было ўстаноўлена, што гэтыя асобы паводле ўказання шэф-рэдактара ІА Регнум Юрыя Баранчыка, грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Маскве, рыхтавалі публікацыі за грашовыя ўзнагароджанні.

У сувязі з тым, што Паўлавец і Алімкін дзейнічалі групай асоб паводле адзінай задумы, у цяперашні час следствам разглядаецца пытанне аб злучэнні крымінальных спраў у адну вытворчасць на падставе ч. 3 арт. 130 КК, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Падчас праведзеных вобушукаў атрыманыя звесткі пра дачыненне названых асоб да супрацьпраўнай дзейнасці і атрыманне імі грашовых узнагароджанняў, у тым ліку праз пераводы Western Union з тэрыторыі Расеі, за падрыхтоўку замоўленых публікацый », – заявіў 8 снежня ў вячэрнім выпуску навін на тэлеканале ОНТ начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту Сяргей Кабаковіч.

Падазроных затрымалі і заключылі пад варту.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў