«Або Курнікава, або ўрод з трыма вачамі»: канадскі хакеіст ацаніў расейскіх жанчын


Хакеіст Раян Ўітні, які выступаў раней за ХК «Сочы», распавёў пра сваё жыццё ў Расеі.

У падкасце «Spittin ‘Chiclets» ён падзяліўся сваймі развагамі пра знешнасць расейскіх жанчын.

«У Расеі жанчыны або шыкоўныя, або поўныя ўроды, сярэдзіны няма. Ёсць або агідныя, або сапраўдныя бомбы. Або Ганна Курнікава, або ўрод з трыма вачыма», – заявіў спартсмен.

Таксама Ўітні выказаўся пра густы расейскіх мужчын.

«У «Сочы» расейцы насілі спартовыя штаны і футболкі за 7 000 баксаў, але стрыгліся ў мясцовай цырульні за 500 расейскіх рублёў. Выглядалі яны нікчэмна», – распавёў хакеіст.

«Кватэры ў іх памерам з ванную, і пры гэтым яны ездзяць на Mercedes’ах, усе абвешаныя цацкамі ад Louis Vuitton і Gucci і носяць Abercrombie & Fitch, там гэтую марку цяжка набыць, і ўсе яе носяць, а я думаю: “Вы што, прыдуркі?”», – дадаў Ўітні.

Ўітні гуляў за «Сочы» ў Кантынентальнай хакейнай лізе ў сезоне 2014/15. Таксама ён выступаў за «Pittsburgh Penguins», «Anaheim Ducks», «Edmonton Oilers», «Florida Panthers», «Modo Hockey».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў