Абітурыенты могуць атрымаць сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання


З 10 ліпеня абітурыенты, якія праходзілі цэнтралізаванае тэставанне могуць атрымаць сертыфікаты. Паводле Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў, для атрымання сертыфікату сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама пропуск па вучэбным прадмеце з адзнакай «Тэставанне прайшоў».

Калі абітурыент не мае магчымасці асабіста атрымаць сертыфікат, то сертыфікат могуць забраць законныя прадстаўнікі няпоўнагадовых або прадстаўнікі на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай.

Інфармацыю пра вынікі цэнтралізаванага тэставання можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў.

Старт уступной кампаніі неўзабаве

Уступная кампанія ў беларускіх ВНУ распачынаецца з 12 ліпеня. У прыватнасці з гэтай даты можна падаваць дакументы ў прыёмныя камісіі. Экзамены для абітурыентаў распачынаюцца з 18 ліпеня. Залічэнне на навучанне праводзіцца да 28 ліпеня.

Паступленне на платнае навучанне працягваецца даўжэй, прынамсі, падаць дакументы на платную форму навучання абітурыенты могуць ажно да 4 жніўня. Залічэнне на такую форму навучання працягваюцца да 6 жніўня.

Hавiны
ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 42 абітурыенты
2019.06.23 18:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў