Абед 90-гадовага недалёка ад зоны адчужэння


Спадар Іван Шамянок з вёскі Тульгавічы, размешчанай недалёка ад зоны адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС, падзяліўся сакрэтам даўгалецця.

Паводле 90-гадовага мужчыны, каб доўга жыць – трэба быць на сваёй радзіме, нават калі яна моцна пацярпела ад радыяцыі.

26 красавіка 2016 года споўніцца 30 гадоў з моманту ядравай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У выніку аварыі тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол ЧАЭС была забруджана радыенуклідамі звыш дапушчальных значэнняў. З сельскагаспадарчага абароту было выведзена каля 5 млн га зямель, вакол ЧАЭС створана 30-кіламетровая зона адчужэння, знішчаныя сотні вёсак.

На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва краіны).

МЯ, belsat.eu. Фота REUTERS/Васіль Фядосенка

Стужка навінаў