«Абдымаюцца», «цалуюцца» і ідуць на «спатканне». Як на Любаншчыне аднавілі Юр'ю


Юрʼя адзначаецца 6 траўня і 9 снежня ў гонар святога Георгія-пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскую эпоху гэтаму святому беларусы надалі функцыі паганскага боства Ярыла.

Наш фотакарэспандэнт паназіраў за старажытным звычаем у сучаснай беларускай вёсцы.

Жыхары вёскі Обчын на Любаншчыне аднавілі старажытны абрад Юр’і, і цяпер святкуюць яго згодна з традыцыяй продкаў – юр’еўскім караваем ды карагодамі ў полі.

Абрад распачынаецца з упрыгожвання бярозавых галінак рознакаляровымі стужкамі.

Перад «адмыканнем зямлі» удзельніцы абразу абавязкова свенцяць каравай у святара.

Пасля гэтага адна з жанчын з караваем у руках, а таксама хлопец з граблямі, на якіх павязваюць зялёную хустку, ды хлопец-«пастушок» з пугаю ачольваюць ход, які ідзе на жытняе поле.

Пасля «спаткання» моладзі на полі хустку пераварочваюць на чырвоны бок.

Згодна з лакальнымі звычаямі мясцовыя жанчыны выходзяць насустрач моладзі са сваім хлебам, каб пакланіцца адзін аднаму і тым самым сімвалічна напоўніць свой каравай сілай моладзевай жаночай урадлівасці ўдзельніц абраду.

Гаспадароў у сваю чаргу адорвалі адмысловымі юр’еўскімі спевамі і пажаданнямі.

На Юр’ю, у дзень першага выгану скаціны ў поле, раса мае лекавыя ўласцівасці.

 

Каб быць здаровымі, удзельніцы свята паваляліся ў жыце ды змачылі расою шыю каню, каб тая не націралася хамутом.

Дзеўкі не забылі хлапцоў пасцябаць вярбой, каб тыя былі здаровымі.

Перад тым як выйсці басанож на жытняе поле і пачаць вадзіць карагоды, моладзь моліцца, спявае песні, а потым схіляецца і слухае зямлю, ці яна ўжо «шуміць», «гаворыць», ці гатовая, каб яе «адчынілі».

Юр’еўскі карагодам обчынцы «адмыкаюць» зямлю, уздымаючы каравай на ручніку ад зямлі а сонца, а потым тое ж самае рабілі з ручніком, каб жыта ўрадзілася высокае і багатае. «Пастушок» пасыпае зямлю соллю.

Сёлета святу сонца паспрыяла веснавое, сонечнае надвор’е.

На жытнім полі дзяўчыны змяшчаюць упрыгожаныя раней бярозавыя галінку ў юр’еўскі каравай, каб адзін з хлапцоў выцягнуў менавіта яе галінку.

Пасля гэтага дзяўчына падыходзіць да «свайго» хлопца, яны сімвалічна абдымаюцца і цалуюцца, а пазней у ішлі на «спатканне». Гэтая частка рытуалу найбольш даспадобы моладзі – бачна, што ён сапраўды дазваляе ім зблізіцца.

Пасля таго, як хлопцы абралі сабе дзевак, святочным караваем пачаставалі перш за ўсё маці-зямлю, хлопец пасыпаў яе соллю, каб потым пакаштаваць каравай змаглі ўсе ўдзельнікі і госці свята.

Некаторыя мясцовыя дагэтуль вераць, што «адмыканне» на Юр’ю зямлі дапамагае іхнай гаспадарцы.

Тэкст і фатаграфіі – Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў