Абавязковы масачны рэжым цяпер дзейнічае ва ўсёй Беларусі


Наведнікі гіпермаркетаў усё часцей у масках. Персанал – у абавязковым парадку. Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»

З 18 лістапада ва ўсіх раёнах Беларусі пачаў дзейнічаць абавязак насіць маскі ў публічных месцах.

Гэтак, з 18 лістапада прынятае рашэнне «аб выкарыстанні насельніцтвам вобласці сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання на аб’ектах і ў арганізацыях усіх форм уласнасці Берасцейскай вобласці», паведамілі ў мясцовым аблвыканкаме.

Таксама абавязковы масачны рэжым уведзены ва ўсіх раёнах Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны.

9 лістапада абавязковы масачны рэжым увяла Гомельская вобласць. Праз тры дні такое рашэнне было прынятае адносна Менску. 16 лістапада маскі сталі абавязковымі для жыхароў Менскай і Віцебскай вобласцяў.

Маскі трэба насіць, наведваючы гандлёвыя цэнтры, крамы, абʼекты грамадскага харчавання (акрамя часу прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, спартыўныя абʼекты (акрамя часу трэніровак), адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, абʼекты бытавога абслугоўвання, установы культуры, забаўляльныя абʼекты, грамадскі транспарт, у тым ліку таксі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў