Кіраўнік Беларусі ледзь не абамлеў, калі ўбачыў кароўнік аграхолдынгу «Купалаўскае», што на Шклоўшчыне – малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі. Наяўнасць экскрэментаў на поўсці кароў Лукашэнка палічыў дастатковым, каб «пусціць усіх [чыноўнікаў. – Заўв. Belsat.eu] пад нож».
«Тут павінна быць чыста і суха. Яны [каровы. – Заўв. Belsat.eu] ж гадзяць адна на адну, стаяць адна на адной. Тут павінен стаяць чалавек і ўвесь час чысціць. Ты паглядзі на гэтую скаціну! Яна ж уся абасраная, на воўне закарэла ўсё», – сказаў Лукашэнка, гледзячы на карову і на чыноўніка. Таксама Лукашэнка назваў кароўнік аграхолдынгу «Купалаўскае» «Асвенцымам».
Карыстальнікі сацсетак не маглі не пракаментаваць гэтае выказванне. Бо не часта пачуеш слова «абасраная» у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.
ЮВ belsat.eu