«Абарваныя жыцці»: Цыкл пра ідалаў пакалення на «Белсаце». Першы фільм пра Высоцкага


9 студзеня на нашым тэлеканале стартуе дакументальны цыкл пра вядомых асобаў, жыцці якіх абарваліся на самай вяршыні карʼеры.

Рывэр Фінікс
Рывэр Фінікс
Уладзімір Высоцкі
Уладзімір Высоцкі
Нэталі Ўуд
Нэталі Ўуд
Джон Бэлушы
Джон Бэлушы

Уладзімір Высоцкі, Джон Бэлушы, Рывэр Фінікс, Нэталі Ўуд, Шэран Тэйт, Курт Кабэйн, Гіт Лэджэр.

Іх любяць, імі захапляюцца. Яны зʼяўляюцца ідаламі для цэлых пакаленняў. Кожны іх крок зʼяўляецца здабыткам сродкаў масавай інфармацыі. Але некаторым з іх давялося заплаціць высокую цану за сваю славу: на вяршыні карʼеры іх жыццё абарвалася, прынёсшы ім міфічны статус.

Уладзімір Высоцкі – ужо 9 студзеня у эфіры «Белсату» а 20:05.

Таксама стужку можна будзе паглядзець онлайн на нашай старонцы.

Фільм даследуе лёс Уладзіміра Высоцкага – сімвала цэлай эпохі ў Савецкім Саюзе 1960-х і 1970- х. Ягоныя песні спяваліся і слухаліся на тысячах кухняў, канцэртныя запісы разыходзіліся па сотнях тысяч рук, людзі натоўпамі хадзілі на спектаклі і фільмы з ягоным удзелам. Ранняя смерць артыста шакавала мільёны.

Фільмы цыклу будуць паказвацца ў эфіры нашага тэлеканалу штосуботу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў