Абаронцы крыжоў у Курапатах мусяць заплаціць штраф $ 3000


З раніцы да вечара ў судзе Менскага раёну разглядалі справы абаронцаў Курапатаў – Ніны Багінскай, Змітра Дашкевіча, Валера Рабцава, Міхаіла Сабалеўскага, Паўла Севярынца, Віталя Трыгубава, Дзяніса Урбановіча, Філіпа Шаўрова і Валянціны Яроменак. Суддзі пакаралі штрафамі ўсіх, апроч Ніны Багінскай, якая не з’явілася ў суд. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 17.1 КаАП у дачыненні да актывісткі перанеслі на 26 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

18 красавіка суддзі Павел Жэчко, Анжаліка Казлова, Антон Колабаў і Аляксей Крапачоў пакаралі абаронцаў Курапатаў штрафам у 236 базавых велічыняў – то бок, Br 6018.

Раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах прадстаўнікі Бараўлянскага спецлясгасу масава зносяць крыжы. Пасля таго, як актывісты пачалі бараніць крыжы, міліцыя затрымала 15 чалавек, некаторых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары