Актывістаў абароны ад забудовы Грушаўскага скверу запрасілі на сустрэчу з старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай.
«Раптоўна актывістаў Грушаўкі па распараджэнні зверху запрасіла да сябе Качанава. Аказалася, што яна акрамя Савету Рэспублікі яшчэ і ўпаўнаважаная прэзідэнта па Менску. Схадзілі на прыём, распавялі пра ўсе парушэнні і хамскае стаўленне адміністрацыі раёну», – паведаміў у Facebook удзельнік сустрэчы Віталь Зыблюк.
https://www.facebook.com/VitalZybluk/posts/3077803818946054
«Карацей нас пачулі ў Адміністрацыі прэзідэнта і даручылі Качанавай як мага хутчэй вырашыць пытанне. У бліжэйшы час падымуць усю дакументацыю і нашы звароты, дадуць ацэнку сітуацыі. Качанава прыедзе ў сквер – трэба ўбачыць, як на маленькім кавалку зямлі хочуць незаконна ўціснуць пяць пад’ездаў! Яшчэ разбяруцца, чаму мясцовыя чыноўнікі дрэнна працуюць з людзьмі, з Маскоўскага раёну ідзе шмат скаргаў», – адзначае Адар’я Гуштын, якая таксама ўдзельнічала ў сустрэчы.
https://www.facebook.com/adaria.gushtyn/posts/3601302339909835
Паводле відавочцаў, Наталля Качанава заявіла, што «людзі з хамскім стаўленнем працаваць не будуць».
Жыхары менскага мікрараёну Грушаўка запісалі відэазварот да кіраўніка Беларусі, каб спыніць высечку Грушаўскага сквера пад будаўніцтва шматпавярховага дому. У звароце падкрэсліваецца, што за апошнія 2 гады сквер паменшылі амаль на чвэрць – з 2,16 га да 1,72 га. Плошча азялененых тэрыторыяў ужо зараз у 7,5 раза ніжэй за норму.
За 10 гадоў у Грушаўцы пабудавалі 600 тыс. кв. м жылля, але ніводнага сацыяльнага аб’екту. Нормы шчыльнасці насельніцтва ды нормы паркоўкі парушаныя, гаворыцца ў звароце.
Тым не менш, увечары 21 студзеня Грушаўскі сквер пачалі акружаць плотам. Мясцовыя актывісты выклікалі міліцыю.
МГ belsat.eu