Абаронцу Курапатаў аштрафавалі на 700 долараў ЗША


Суд у Менску аштрафаваў кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча на 65 базавых велічыняў (1657,5 рублёў).

Затрыманага напярэдадні Дзяніса Урбановіча судзілі паводле двух артыкулаў. Юнаку інкрымінавалі арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Суддзя прызнаў яго вінаватым і пакараў двума штрафамі ў памеры 25 і 40 базавых велічыняў, што складае 1657,5 рублёў.

Кіраўніка «Маладога фронту», а таксама Змітра Казакевіча, Максіма Урбановіча, Валерыя Рабцава, Іларыёна Трусава і Віталя Трэгубава затрымалі напярэдадні каля рэстарацыі «Поедем, поедим» і даставілі іх у Бараўлянскі аддзел міліцыі. Дзяніса Урбановіча яшчэ каля рэстарацыі збілі, ён звярнуўся да лекараў. У шпіталі яму наклалі на шыю шыну.

Журналіст: Затрыманых каля Курапатаў збілі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары