Абаронцам Курапатаў Рыгору Асаулу і Дзянісу Урбановічу прысудзілі штраф


15 ліпеня ў судзе Менскага раёну судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі яшчэ ў мінулыя выходныя. Суддзя аштрафаваў актывістаў на 20 (510 рублёў) і 30 (765 рублёў) базавых велічыняў адпаведна, паведамляе «Новы час».

Дзяніса Урбановіча затрымалі 13 ліпеня падчас Курапацкай варты каля рэстарацыі «Поедем поедим». На наступны дзень, 14 ліпеня, міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулу, які спрабаваў абараніць юнака ад затрымання.

Няпоўнагадовага Іларыёна Трусава вызвалілі, аднак на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП).

Рыгора Асаулу, які заступіўся за Іларыёна, абвінавацілі паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы) і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ноч актывіст правёў у зняволенні.

Суд прызнаў Рыгора Асаулу вінаватым паводле гэтых двух артыкулаў і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў.

Дзяніса Урабановіча таксама асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічыняў паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Hавiны
Лідара «Маладога фронту» зноў будуць судзіць за Курапаты
2019.07.15 11:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў