Абаронца Курапатаў у ізалятары, а ейная дачка ў садку – забіраць яе давялося журналістцы. Абноўлена


Паводле стану на 18:30 вядома, што ва ўрочышчы Курапаты затрымалі 15 асобаў.

Прынамсі тры асобы цяпер у ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёну. Сярод іх палітыкі Павел Севярынец і Зміцер Дашкевіч, а таксама жонка маладафронтаўца Уладзя Яроменка Валянціна (UPD 20:00 – Валянціну адпусцілі).

Па стане на 21:00 вядома, што былі вызваленыя Піліп Шаўроў, Сабалеўскі Міхаіл, Валер Рабцаў, Валянціна Яроменак і Зміцер Дашкевіч. Міліцыянты склалі на іх пратаколы паводле арт. 17.1 (дробнае хуліганства) КааП (Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях) або 17.1 + непадпарадкаванне.



Паводле жонкі Змітра Дашкевіча, Насты Дашкевіч, 4-гадовая дачка Валянціны Яроменак перабывала ў садку і забраць яе адтуль не было каму.

Муж Валянціны па-за межамі Беларусі. Родных сям’і Яроменак у Менску няма. Забіраць дзіця давялося журналістцы-фрылансеру Юліі Сцяпанавай.

Hавiны
Усё, што вядома пра знос крыжоў у Курапатах. Максімальна коратка
2019.04.04 15:16

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў