Абарона Бабарыкі просіць разглядаць справу ў ніжэйшым судзе


Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Адвакаты Віктара Бабарыкі просяць Вярхоўны Суд накіраваць справу на разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, каб была магчымасць абскардзіць вырак, паведамляе TUT.by.

Як распавялі адвакаты экс-кандыдата на прэзідэнцтва Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч, цяпер справа Віктара Бабарыкі – у Вярхоўным Судзе, куды яе перадалі з Генеральнай пракуратуры, а ўжо Вярхоўны Суд мае вызначыць, дзе будуць разглядаць справу:

«Разгляд справаў такой катэгорыі паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу магчымы ў любым з ніжэйшых судоў: як у раённым, так і ў Менскім гарадскім. Калі ж Вярхоўны Суд на сваю ініцыятыву прыме крымінальную справу ў сваю вытворчасць, Віктар Бабарыка будзе пазбаўлены права на апеляцыйнае абскарджанне прысуду, бо, згодна з КПК, прысуды Вярхоўнага Суда не падлягаюць абскарджанню ў апеляцыйным парадку».

Каб перадухіліць парушэнне права Віктара Бабарыкі на абскарджанне выраку, ягоныя абаронцы звярнуліся ў Вярхоўны Суд з заявай, у якой просяць накіраваць справу на разгляд у ніжэйшы суд.

МГМ, belsat

Стужка навінаў