Аб’яднаны штаб анансуе новы мітынг Ціханоўскай у Менску

У Менску 6 жніўня адбудзецца чарговы мітынг Святланы Ціханоўскай з удзелам Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай. Акцыя адбудзецца ў сталічным Парку Дружбы народаў, паведамляе Telegram-канал «Страна для жизни».

Абʼяднаны штаб анансуе мітынг Святланы Ціханоўскай 6 жніўня ў Менску, галоўнай тэмай якога стане заклік «Можам!» Акцыя распачнецца а 17 гадзіне ў Парку Дружбы народаў.

Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву падтрымаюць вядомыя гурты, сярод якіх «VOLSKI», «J:МОРС», «NIZKIZ», «TOR BAND», «КРАМА».

Вядоўцамі мітынгу будуць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

Святлана Ціханоўская ў Горадні. ВІДЭА, ФОТА

CK belsat.eu

Hавiны