ААН заявіла пра «надзвычайную кліматычную сітуацыю»


Ліпень 2019 года быў самым гарачым месяцам, а 2015-2019 гады, хутчэй за ўсё, стануць самымі гарачымі гадамі за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш, паведамляе служба навінаў ААН.

Выступаючы на ​​саміце G7, Гутэрыш адзначыў, што ўзровень канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы дасягнуў найвышэйшай адзнакі за ўсю гісторыю чалавецтва. Ён нагадаў пра імклівы раставанні леднікоў ў Грэнландыі. Толькі ў ліпені там растала 179 мільярдаў тон лёду. Адначасова пажары ў Сібіры, на Алясцы, у Канадзе, у Грэнландыі за палярным кругам і ў Амазоніі ў чэрвені і ліпені гэтага года прывялі да выкідаў дзясяткаў мегатон вуглякіслага газу ў атмасферу.

«Усё, што адбывалася – гэта надзвычайная кліматычная сітуацыя. Сёння яна нашмат горш, чым у Парыжы [на момант прыняцця Парыжскага пагаднення па клімаце ў 2015 годзе – заўв.belsat.eu]. І навуковыя дадзеныя гэта пацвярджаюць. Як адзначаюць эксперты Міжурадавай групы па змяненні клімату, мы павінны ўтрымаць павышэнне тэмпературы ў межах 1,5 градусаў па Цэльсіі па канца стагоддзя, дасягнуць нулявога ўзроўню выкідаў вуглякіслага газу да 2050 года, на 45 працэнтаў скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года», – заявіў кіраўнік ААН.

Ён падкрэсліў, што краіны павінны прыкладаць больш намаганняў для выканання Парыжскага пагаднення. Многія з дадзеных у Парыжы абяцанняў па барацьбе са зменай клімату не выконваюцца, адзначыў Антонью Гутэрыш.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, колькі беларусаў пацярпелі ад сонечных удараў
2019.06.12 21:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў