ААН зафіксавала рэкордную колькасць уцекачоў па ўсім свеце


Амаль 71 мільён чалавек па ўсім свеце ў цяперашні час гвалтоўна перамешчаныя ў выніку войнаў, пераследу і канфліктаў. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru са спасылкай на Агенцтва ААН па справах уцекачоў.

Гэта самы высокі паказнік з моманту стварэння Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў амаль 70 гадоў таму.

Агенцтва называе лічбу ў 70,8 мільёна чалавек кансерватыўнай ацэнкай, паколькі яна не ўлічвае крызіс у Венесуэле. Паводле ацэнак агенцтва, каля 4 мільёнаў венесуэльцаў пакінулі сваю краіну, але большасць з іх афіцыйна не звярнуліся з просьбай аб прадастаўленні прытулку, праз што іх нельга ўлічваць як уцекачоў.

Летась, гаворыцца ў справаздачы, войны і канфлікты вымусілі амаль 26 мільёнаў чалавек, палова з якіх – дзеці, пакінуць свае краіны. Больш за 41 мільёна чалавек сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі, якія пакінулі свае дамы, але засталіся ў сваіх краінах.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў