ААН: у Венесуэле дзейнічаюць «эскадроны смерці», забітыя тысячы чалавек


Рэжым Нікаляса Мадура стварыў спецыяльныя групы, гэтак званыя эскадроны смерці, якія забіваюць прыхільнікаў апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, піша Reuters.

Справка

Тэрмін «эскадроны смерці» паўстаў у другой палове XX стагоддзя ў Лацінскай Амерыцы і выкарыстоўваўся ў дачыненні да ўзброеных групаў, якія займаліся пазасудовымі забойствамі і катаваннямі ў палітычных мэтах.

ААН паведамляе пра забойства 5287 чалавек у 2018 годзе і 1569 чалавек за першыя пяць месяцаў 2019 года. Сілавікі тлумачаць выкарыстанне зброі супрацівам людзей падчас арышту. Аднак насамрэч гаворка ідзе пра спланаваныя пазасудовыя пакаранні, лічаць у ААН.

Відавочцы апісваюць «эскадроны смерці» як мужчынаў у чорным камуфляжы і ў масках, яны прыязджалі пікапамі без нумарных знакаў. У ААН лічаць, што гаворка ідзе пра байцоў спецпадраздзялення FAES. Сілавікі «ўрываюцца ў дамы і нападаюць на жанчын», падкідваюць сваім ахвярам наркотыкі або зброю.

Hавiны
МЗС Беларусі заступілася за рэжым Нікаляса Мадуры
2019.05.02 08:01
  • Венесуэла перажывае зацяжны эканамічны крызіс, які стаў вынікам палітыкі Нікаляса Мадура. У краіне гіперінфляцыя, людзям не стае ежы і лекаў, сотні тысяч венесуэльцаў эмігравалі. У канцы 2018 года ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, у якіх зноў перамог Мадура. Аднак апазіцыя і большасць краінаў Лацінскай Амерыкі перамогу Мадура не прызналі, бо не лічылі выбары свабоднымі і справядлівымі.
  • 23 студзеня старшыня парламенту Венесуэлы Хуан Гуаідо заявіў аб адхіленні Нікаляса Мадура ад пасады прэзідэнта. Яго прызналі часовым кіраўніком Венесуэлы ЗША, амаль усе дзяржавы Паўднёвай Амерыкі і шмат якія еўрапейскія краіны. З таго часу ў Венесуэле існуе двоеўладдзе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў